Гісторыя

Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут «Гомельгіпразем»

   

    На падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 27.10.1969 года №1985р і загада Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 29.10.1969 года №386 на базе Гомельскай землеўпарадкавальнай экспедыцыі створаны Гомельскі філіял праектнага інстытута «Белгіпразем». Дырэктарам філіяла стаў Панамароў Уладзімір Іванавіч, галоўным інжынерам – Казлоў Уладзімір Кірылавіч. З 1982 года філіял узначаліў Палівач Мікалай Сцяпанавіч, галоўным інжынерам быў прызначаны Анісавец Міхаіл Якаўлевіч.

    Філіял складаўся з наступных структурных падраздзяленняў: адміністратыўна – кіраўнічы апарат – 8 чалавек, аддзел землеўпарадкавання калгасаў і саўгасаў – 95 чалавек, вышукальная партыя глебавых і геабатанічных работ – 15  чалавек. Усяго ў філіяле працавала 126 чалавек, з іх 51 – з вышэйшай адукацыяй. Калектыў супрацоўнікаў складаўся з 84 мужчын і 42 жанчын. Філіял адказваў за выкананне праектных, вышукальных, абследавальніцкіх і іншых работ, звязаных з землеўпарадкаваннем.

    У 1985 годзе ўведзены ў строй лабараторна-вытворчы корпус філіяла на 240 працоўных месцаў, што істотна палепшыла ўмовы працы спецыялістаў. Колькасць супрацоўнікаў павялічылася да 215 чалавек, 137 з іх мелі вышэйшую адукацыю. Штогод расла забяспечанасць геадэзічнымі інструментамі. У 1985 годзе на прадпрыемстве мелася 48 тэадалітаў, 10 нівеліраў, 9 кіпрэгеляў. Філіял выконваў работы па ўнутрыгаспадарчаму землеўпарадкаванню калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці, а таксама вышукальныя, абследавальніцкія работы для вырашэння задач па землеўпарадкаванні. У гэты ж перыяд былі распрацаваны схемы землеўпарадкавання ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці. Для распрацоўкі і ўкаранення ў практыку тэхналагічных норм выпрацоўкі расходу паліва на сельскагаспадарчыя механізаваныя работы філіялам была выканана пашпартызацыя палёў севазваротаў і палепшаных кармавых угоддзяў гаспадарках вобласці.

    Выконваліся работы па вызначэнні культуртэхнічнага стану сельскагаспадарчых угоддзяў усіх калгасаў і саўгасаў вобласці, па якаснай ацэнкі зямель сельгаспрадпрыемстваў, праведзена інвентарызацыя ўнутрыгаспадарчых дарог і распрацавана схема іх развіцця.

    У 1997 годзе Гомельскі філіял «Белгіпразем» быў перайменаваны ў Гомельскі філіял Дзяржаўнага прадпрыемства «Праектны інстытут «Белгіпразем», з 2000 года прадпрыемства носіць назву Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут «Гомельгіпразем».

DSC05477 small     З 1991 па 2007 год прадпрыемства ўзначальваў Анісавец Міхаіл Якаўлевіч, галоўным інжынерам доўгія гады быў Бяглюк Фёдар Адамавіч, якога змяніў на гэтай пасадзе ў 2004 годзе Асіпенка Міхаіл Уладзіміравіч. З красавіка 2007 года дырэктарам прызначаны Асіпенка Міхаіл Уладзіміравіч, намеснікам дырэктара па вытворчасці – галоўным інжынерам – Цітоў Дзмітрый Пятровіч. З верасня 2016 года першым намеснікам дырэктара – галоўным інжынерам прызначана Гецікава Святлана Леанідаўна.

    Аварыя на Чарнобыльскай АЭС паўплывала на сярэднеспісачны склад філіяла, які стаў штогод скарачацца. Рэзка зменшыўся прыток маладых спецыялістаў як у Гомельскую вобласць, так і ў нашу галіну. У сувязі са скарачэннем бюджэтнага фінансавання работ у плане філіяла і для вырашэння задач па зямельнай рэформе на месцах многія кваліфікаваныя спецыялісты перайшлі працаваць у раённыя, гарадскія і абласныя аддзелы па землеўпарадкаванню і зямельных рэсурсах. Колькасць работнікаў філіяла паменшылася з 215 чалавек у 1985 годзе да 118 чалавек у 2000 годзе.

   Кіраўніцтвам прадпрыемства пры падтрымцы Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў былі прыняты дзейсныя меры па змене кадравай палітыкі. З 2001 года колькасць супрацоўнікаў прадпрыемства няўхільна павышаецца. Штогод прыходзяць на працу каля 5 падрыхтаваных маладых спецыялістаў. У сувязі з вострай неабходнасцю ў кадрах і наяўнасцю вялікага аб'ёма работ прадпрыемства самастойна ажыццяўляе падрыхтоўку землеўпарадкавальных кадраў, прыцягваючы спецыялістаў сумежных спецыяльнасцей.

     Сёння на прадпрыемстве працуе 228 чалавек, 158 з іх маюць вышэйшую адукацыю. У асноўным гэта маладыя людзі, якія маюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесійнага майстэрства. Штогод прадпрыемства стварае не менш за чатыры працоўныя месцы для маладых спецыялістаў – выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, забяспечваючы іх годнай працай і добрым сацыяльным пакетам.

   Для своечасовага, якаснага і аператыўнага выканання землеўладкавальных работ прадпрыемства цалкам забяспечана сучасным абсталяваннем. Гэта 21 камплект двухчастотнага спадарожнікавага абсталявання, 33 сучасных тахеометры, 180 персанальных кампутараў. За апошнія два гады прадпрыемства значна аднавіла свой аўтамабільны парк, што таксама станоўча ўплывае на эфектыўную і плённую дзейнасць спецыялістаў прадпрыемства. Асноўныя аўтамабілі, якія былі набыты прадпрыемствам, – гэта эканамічныя і надзейныя аўтамабілі Volkswagen Саddy Maxi. Добрая забяспечанасць ўсім неабходным абсталяваннем дазваляе павысіць прадукцыйнасць працы і інжынерна-тэхнічнага персаналу прадпрыемства.

    Асноўнай задачай ўкаранення новых тэхналогій з'яўляецца стварэнне геаінфармацыйнай сістэмы (ГІС), якая забяспечвае збор, захаванне, апрацоўку, доступ, адлюстраванне і распаўсюджванне розных прасторава-каардынаваных дадзеных. Разнавіднасцю ГІС у землеўпарадкаванні з'яўляецца створаная ў сістэме Камзема зямельна-інфармацыйная сістэма (ЗІС). ЗІС – гэта ідэальны сродак для збору і аналізу ўсёй неабходнай інфармацыі пра землі і землекарыстальнікаў. Наяўнасць дадзенай сістэмы істотна спрашчае вядзенне зямельнага кадастру і робіць яго больш дакладным. Далейшае развіццё зямельна-інфармацыйных сістэм забяспечваецца ўдзелам у стварэнні партала прасторавай інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

    Назапашаны вытворчы патэнцыял і наяўнасць кваліфікаваных кадраў дазваляе выконваць работы па заявах грамадзян у тэрміны, вызначаныя нарматыўнымі прававымі актамі. Таму калектыў прадпрыемства прыкладае ўсе намаганні для выканання ўскладзеных на яго задач, імкнецца адпавядаць патрабаванням сённяшняга дня і з аптымізмам глядзіць у будучыню.