Геапартал ЗІС

      Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь уведзены ў дзеянне Геапартал зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (далей Геапартал ЗІС) – поўнафункцыянальная геаінфармацыйная сістэма, прызначаная для аўтаматызацыі захоўвання, апрацоўкі і прадстаўлення прасторавай інфармацыі ўсім зацікаўленым асобам для падтрымкі прыняцця рашэнняў па арганізацыі эфектыўнай работы ў галіне дзяржаўнага кіравання, землеўпарадкавання, геадэзіі, картаграфіі, зямельнага, ляснога кадастру і кадастру нерухомасці, абслугоўвання трубаправодаў, здабычы і транспарціроўкі нафты і газу.

Гомельгіпразем-Геапартал ЗІС

На Геапартале ЗІС прадстаўлена разнастайная інфармацыя:

  • фотавыявы мясцовасці высокай дакладнасці і апошняга тэрміну аднаўлення;
  • звесткі аб межах адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;
  • звесткі аб межах і ўласніках зямельных участкаў;
  • актуальны стан відаў зямель з улікам прынятых мясцовымі выканкамамі рашэнняў;
  • звесткі аб абмежаваннях (абцяжараннях) зямельных участкаў;

Геапартал ЗІС вырашае задачы па:

  • даванні доступа да актуальных прасторавых дадзеных усім зацікаўленым асобам у адпаведнасці з правамі доступа;
  • правамі доступу
  • мабільным доступе да прасторавым дадзеных;
  • рэдагаванню інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу;
  • вядзенню розных маніторынгаў у рэжыме рэальнага часу;
  • размяшчэнні інфармацыі зацікаўленых арганізацый у выглядзе картаграфічных сэрвісаў.

Геапрасторавыя дадзеныя рэгулярна аднаўляюцца і даступны 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень.

Перайсці на сайт Gismap.by

Гомельгіпразем- Геапартал ЗІС