Геапартал ЗІС
Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь уведзены ў дзеянне Геапартал зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (далей Геапартал ЗІС) – поўнафункцыянальная геаінфармацыйная сістэма, прызначаная для аўтаматызацыі захоўвання, апрацоўкі і прадстаўлення прасторавай інфармацыі ўсім зацікаўленым асобам для падтрымкі прыняцця рашэнняў па арганізацыі эфектыўнай работы ў галіне дзяржаўнага кіравання, землеўпарадкавання, геадэзіі, картаграфіі, зямельнага, ляснога кадастру і кадастру нерухомасці, абслугоўвання трубаправодаў, здабычы і транспарціроўкі нафты і газу.
На Геапартале ЗІС прадстаўлена разнастайная інфармацыя:
- фотавыявы мясцовасці высокай дакладнасці і апошняга тэрміну аднаўлення;
- звесткі аб межах адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;
- звесткі аб межах і ўласніках зямельных участкаў;
- актуальны стан відаў зямель з улікам прынятых мясцовымі выканкамамі рашэнняў;
- звесткі аб абмежаваннях (абцяжараннях) зямельных участкаў;
Геапартал ЗІС вырашае задачы па:
- даванні доступа да актуальных прасторавых дадзеных усім зацікаўленым асобам у адпаведнасці з правамі доступа;
- правамі доступу
- мабільным доступе да прасторавым дадзеных;
- рэдагаванню інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу;
- вядзенню розных маніторынгаў у рэжыме рэальнага часу;
- размяшчэнні інфармацыі зацікаўленых арганізацый у выглядзе картаграфічных сэрвісаў.
Геапрасторавыя дадзеныя рэгулярна аднаўляюцца і даступны 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень.